ТРЫЦЦА́ТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 30—31.1.1986 у Мінску. Прысутнічала 806 дэлегатаў ад 807 тыс. чл. і канд. у чл. партыі (разам з вайсковымі арг-цыямі; 667 980 чл. і канд. у чл. КПБ). За час паміж XXIX i XXX з’ездамі КПБ павялічылася больш чым на 100 тыс. чал. Парадак дня: справаздачы ЦК КЛБ (М.М.Слюнькоў); Рэвіз. камісіі КПБ (Дз.В.Цябут); аб праекце новай рэдакцыі Праграмы КПСС (Слюнькоў); аб праекце змен у Статуце КПСС (Слюнькоў); аб праекце ЦК КПСС «Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 1986—1990 гады і на перыяд да 2000 года» (М.В.Кавалёў); выбары ЦК КПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд працаваў на этапе, калі эканоміка СССР уцягвалася ў крызіс, які набываў зацяжны і сістэмны характар. Вышэйшае парт. кіраўніцтва краіны імкнулася знайсці выйсце на шляхах перабудовы кіравання нар.-гасп. комплексам.
У якасці ключавой была пастаўлена задача поўнага пераводу нар. гаспадаркі на рэйкі інтэнсіўнага развіцця. Апераджальнае развіццё павінны былі набыць галіны, якія вызначаюць навук.-тэхн. прагрэс. Планавалася ўвесь прырост прадукцыі прам-сці, сельскай гаспадаркі, аб’ёмаў перавозак на транспарце і работ у буд-ве атрымаць за кошт павышэння прадукцыйнасці працы. Вял. роля адводзілася навуцы, яе інтэграцыі з вытв-сцю. Асаблівая ўвага звярталася на паляпшэнне ўмоў працы, жыцця. побыту людзей, стварэнне здаровага маральна-псіхал. клімату ў працоўных калектывах. выхаванне ў работнікаў высокай дысцыпліны і адказнасці. З’езд выказаўся за тое, каб перабудова ў рэспубліцы пачыналася з кіраўніцтва ЦК КПБ і СМ БССР, іх аддзелаў, апарату, з кіраўнікоў мін-ваў і ведамстваў. З’езд выбраў ЦК КПБ з 159 чл. і 73 канд., Рэвіз. камісію КПБ з 49 чл.
Літ.:
Матэрыялы XXX з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. Мн., 1986.
Р.П.Платонаў.
т. 16, с. 10
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)